Халіп: мая мэта - Плошча


Універсальных метадаў, якія б падыходзілі для кожнай выбарчай кампаніі, не існуе, упэўнена журналістка Ірына Халіп. Менавіта таму яе стратэгія на сёлетнія парламенцкія выбары – удзел і агітацыя.

«Я б хацела быць за байкот да труны. На жаль, даводзіцца мяняцца разам з сітуацыяй», – так патлумачыла неабходнасць свайго ўдзелу ў перадвыбарчай гонцы госця праграмы «Размова» з Віталём Цыганковым.

Са словаў Ірыны Халіп, яна не можа не скарыстаць новыя магчымасці для таго, каб прыцягнуць увагу грамадства да вонкавых і ўнутраных праблемаў Беларусі.

Hавiны
«Я – самая паслядоўная прыхільніца байкоту». Рэпартаж з пікету Ірыны Халіп
2019.09.10 09:35

«Я не настолькі наіўная, як, можа быць, вам падаецца. Я разумею, што ўдзел у палітычнай кампаніі, якая супадае з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, – гэта яшчэ не пачатак зменаў. Пачатак зменаў – гэта мабілізацыйная кампанія. Можна лічыць, што мы бярэм удзел у мабілізацыйнай кампаніі. Давайце абуджаць народ, давайце пакажам, што мы не баімся, што мы здольныя рызыкаваць, здольныя выходзіць на вуліцы», – выказалася госця «Размовы».

Глядзіце «Размову» з Віталём Цыганковым і Ірынай Халіп цалкам, каб даведацца, чаго баяцца афіцыйныя ўлады і чаму сёння прыйшоў час дзейнічаць.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.