Хадановіч: Алексіевіч стварае поле для радасці, гонару, а таксама для роздуму


Старшыня беларускага ПЭН-цэнтру ацэньвае значэнне для беларускай літаратуры Нобэлеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.https://www.youtube.com/watch?v=4P8cl_ePlj8«Белсат»: Ці будуць цяпер студэнты з усяго свету размаўляць пра Святлану Алексіевіч як пра знакавую пісьменніцу?Андрэй Хадановіч: Пару гадоў таму мяне ўразіў замежны падручнік сусветнай літаратуры XX стагоддзя. Там былі класікі ангельскія, амерыканскія, нямецкія і французскія. І два постсавецкія: Чынгіз Айтматаў і Васіль Быкаў. У мяне было 5 хвілінаў шчырай радасці далучэння Беларусі да сусветнай літаратуры. Думаю, сёння мы ўсе ўжо некалькі дзён віншуем далучэнне нашай літаратуры, «набэлітацыю». Зараз ігнараваць нашыя дасягненні будзе проста немагчыма.«Белсат»: Безумоўна, мала хто ігнараваў гэтымі днямі знакавую падзею, аднак яна выклікала розныя рэакцыі. Нехта цешыўся, а нехта расчароўваўся. Як вы ацэньваеце гэтыя розныя рэакцыі?Андрэй Хадановіч: Нармальна ацэньваю. У кожнага пісьменніка свая пазіцыя, свая думка. Часам зайздрасць, распаўсюджаная на беларускіх шыротах «жаба не дае спакойна дыхаць».

Але здаецца, разам з тым спадарыня Святлана з усімі сваймі заслугамі стварае такое поле для радасці, поле для гонару, але разам з тым і поле для роздуму.

Для паўгода да Нобэля спадарыні Святланы выбухнула на ўсю літаратурную Беларусь дыскусія «лічыць ці не лічыць паўнавартаснымі беларускімі пісьменнікамі беларускамоўных». Мы з калегамі па беларускім ПЭН-цэнтры трымаліся і трымаемся пазіцыі, што, безумоўна, лічыць. Што гэта такі ж самы набытак, скарб і дасягненне, калі гаворка ідзе пра талент, пра значную думку, пра значны ўнёсак. А гэта ўсё – выпадак Святланы Алексіевіч. Некалькі дзён таму я размаўляў з масцітай французскай пісьменніцай, якая шчыра разрагаталася: «Як у вас, у Беларусі, літаратурная супольнасць падзеленая напалам? Вы спрачаецеся, нашая ці не нашая Алексіевіч? А колькі ў вас нобэлеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры?» І гэта сказала прадстаўніца нацыі, у якой нобэлеўскіх лаўрэатаў па літаратуры больш за ўсё. Ці варта раскідвацца такімі цудамі і такімі падарункамі?Размова цалкам – у відэа вышэй.