Гурын-Маразоўскі: Забойства на Ягелонскай


Хваля палітычных забойстваў пракацілася па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд. Ліквідацыя Міхаіла Гурын-Маразоўскага – палітыка, былога рэдактара «Савецкай Беларусі», была адной з самых гучных. Бальшавіцкая прапаганда назвала яго здраднікам беларускага народу і правакатарам.

Імя Міхаіла Гурын-Маразоўскага цяпер практычна невядомае беларусам. Але менавіта ён быў адной з галоўных і ўплывовых фігураў на палітычнай сцэне як Усходняй, так і Заходняй Беларусі.

Сябар галоўнага героя, паэт Міхась Чарот, у фільме называе яго самым смелым і імпэтным дзеячам пачатку 1920-х гадоў. Узгадвае, што калі той быў рэдактарам «Савецкай Беларусі», менавіта ён быў ініцыятарам таго, што ў Беларусі з’явіўся свой самалёт:

«Хіба можа баязлівец падобнае здзейсніць? ТАМ яму давяралі і ведалі, што ён можа зрабіць немагчымае, а таму і накіравалі менавіта яго ў Заходнюю Беларусь рыхтаваць паўстанне».

Аднак, замест падрыхтоўкі паўстання Гурын-Маразоўскі, апынуўшыся на тэрыторыі Польшчы, парваў з кампартыяй і стаў выводзіць КПЗБ з уплыву бальшавікоў. Пачаў ствараць сваю свабодную нацыянальную партыю.

Як бальшавікі на доўгія гады зрабілі з выбітнага палітычнага дзеяча самага страшнага правакатара ў Заходняй Беларусі? Чаму былыя сябры і паплечнікі сталіся кілерамі Гурын-Маразоўскага? Чаму ён перад смерцю сустракаўся з жонкай Браніслава Тарашкевіча? Глядзіце ў новай серыі «Лабірынтаў».

Усе серыі гістарычнага цыклу «Лабірынты» вы знойдзеце ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Сачыце за намі таксама ў Facebook’у і на YouTube-канале «Белсат.Гісторыя».