Гуманітарная катастрофа ў Сірыі

Тысячы сірыйцаў жывуць за крок да голаду. Але нягледзячы на спробы Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў накіраваць у Сірыю дапамогу, мясцовыя ўлады пагаджаюцца толькі адзін раз з дзесяці.

У сірыйскім горадзе Мадая, які месціцца ў 40 кіламетрах ад Дамаску, паводле звестак ААН, людзі паміраюць з голаду, тых хто спрабуе пакінуць горад, забіваюць. Журналісты тэлеканалу CNN ужо назвалі Мадаю сучасным лагерам смерці. Кілаграм рысу тут каштуе, паводле мясцовых жыхароў, $ 300.

«Шмат хто ў горадзе выглядаюць, як шкілеты. Немаўляты не маюць нічога, каб паесці, апроч салёнай вады», – кажа маладая дзяўчына.

Мадая знаходзіцца ў аблозе ўрадавых войскаў, сам горад кантралюе сірыйская апазіцыя.Апошні раз гуманітарная дапамога дастаўлялася сюды ў кастрычніку мінулага году. Паводле прадстаўнікоў ААН, цяпер упершыню з мінулага году яны атрымалі дазвол на пастаўку гуманітарнай дапамогі.

«Тут 40 грузавікоў з дапамогаю, мы не пойдзем адсюль, пакуль не разгрузім харчаванне, медыкаменты, коўдры, усе тое, што неабходна грамадзянскім асобам цяпер, у халодны сезон», – зазначае прадстаўнік ААН Якуб Эль Гіллё.

Паводле ААН, крызісная сітуацыя не абмяжоўваецца толькі Мадаяй, гаворка ідзе пра 4,5 млн асобаў, якім неабходная дапамога. Каб не паглыбляць гуманітарны крызіс, напярэдадні кіраўнік МЗС Францыі заклікаў Расею прыпыніць бамбаванні тэрыторыяў, дзе пражываюць цывільныя грамадзяне. У інтэрвʼю нямецкім медыям кіраўнік Расеі назваў гэтыя абвінавачанні хлуснёю.Нягледзячы на тое, што для расейскіх уладаў Асад застаецца легітымным кіраўніком Сірыі, Пуцін не выключыў, што Асаду можа быць прадстаўлены палітычны прытулак у Расеі.

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі