Кожны з нас у дзяцінстве гуляў у лато, кідаючы кубік і перастаўляючы фішкі. Потым, як сталі студэнтамі, усе павальна захапляліся «Манаполіяй». А што ж сёння? Ці гуляюць цяпер у настольныя гульні беларусы? А калі гуляюць, дык у якія? Ці маем свае аналагі «Манаполіі», «Імаджынарыюму» і іншых сусветна вядомых гульняў? Пра гэта аўтары перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з аўтарам папулярных беларускіх настолак «Казачнік» і «Багач» Змітром Афанасенкам, які не толькі распавядзе пра папулярныя сёння гульні, але і пакажа, як у іх гуляць.
Гульня – рус. игра
Гулец – рус. игрок
Нацешыцца = нагуляцца
Настолка = настольная гульня
Забаўляльны – рус. развлекательный
Адукацыйны – рус. образовательный
Твор – рус. произведение
Малюнак – рус. рисунок
Стваральнік – рус. создатель
Аматар – рус. любитель
Натхніцца – рус. вдохновиться
Захопліваць – рус. захватывать
Захапляцца – рус. увлекаться
Надрукаваць – рус. напечатать
Асобнік = экзэмпляр
Картка – рус. карточка
Мабільнае прыкладанне / дадатак – рус. мобильное приложение
Сучасны – рус. современный
Сусветны – рус. всемирный