Грыб вясёлка: легендарны лек, якім вяскоўцы ратуюцца ад раку


Праграма «Вяскоўцы» даследуе ўсё новыя тэмы сельскага жыцця. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч выведваў у мужа і жонкі з вёскі Пласток Любанскага раёну, што яны найбольш цэняць і шануюць адно ў адным. Спадар Лявон і спадарыня Ніна шчыра распавялі пра свае сямейныя адносіны ды з адзначылі: шкадуюць толькі пра адно – што не спаткаліся раней і не правялі больш часу разам.

Спадарыня Ніна пачаставала Віктара «квасам», прыгатаваным паводле старадаўняга рэцэпту. Гэтую страву робяць на соку кіслай капусты, гатуючы яго з мясам, грыбамі і крупамі. Вяскоўцы распавялі таксама Віктару пра легендарны грыб вясёлку, які, паводле іх, дапамагае пазбавіцца ад шматлікіх хвароб і нават ад раку.

Суседкі, якія завіталі ў госці да спадара Лявона і ягонай жонкі, паспявалі старадаўнія песні, пажартавалі, расказалі павучальную байку пра старога бабра ды распавялі пра «бабу», якая даўней адразала пупавіну народжанаму дзіцяці і першаю купала малога.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы. Іншыя выданні праграмы «Вяскоўцы» можна глядзець на YouTube-канале «Белсат без палітыкі».