Грунвальд наш. Адбыўся фестываль сярэднявечнай культуры


Адбыўся IX міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ды музыкі «Наш Грунвальд», які ладзяць музейны комплекс «Дудуткі» і экстрым-тэатр «Берсерк».

Фестываль прысвечаны вайсковай і свецкай культуры, звычаям нашых продкаў, а галоўнай падзеяй мерапрыемства ёсць рэканструкцыя самой маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы – Грунвальдскай бітвы. Яна адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэну і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У тэатралізаванай рэканструкцыі эпізодаў легендарнай бітвы ў 2017 годзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі клубаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расеі і краінаў Балтыі. На працягу двух фестывальных дзён адбыліся рыцарскія турніры, турнір лучнікаў, масавыя бітвы – бугурты, «Бітва Двароў», відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, маштабны канцэрт з удзелам лепшых фолк-і рок-калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін. Прайшлі майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, працаваў горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі.

 

Фота – rebenok.by