Грунвальд на лінолеуме: старая тэхніка гравюры на новым матэрыяле

«Мова Нанова» завітала ў майстэрню мастака-графіка Змітра Шапавалава, які робіць гравюры, як некалі Францыска Скарына. А інструменты, якімі ён карыстаецца, вельмі падобныя да тых, якія меў беларускі першадрукар, толькі больш тэхналагічныя.

Зміцер Шапавалаў – мастак-графік, які захапляецца гісторыяй і працуе ў тэхніцы друкаванай графікі. Сярод іншага, ён выкарыстоўвае тэхніку лінагравюры, то бок гравюры на звычайным лінолеуме, які шмат у каго засцілае падлогу. У сваёй майстэрні ён пакажа, як друкуе свае працы, а вядоўца Глеб Лабадзенка з закатанымі рукавамі і ў скураным фартуху яму дапаможа.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская раскажа, хто такі спецыяліст па гігіене навакольнага асяроддзя і чаму яго так называюць.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Спяваем, бо няма моцы маўчаць, або Беларускі культурніцкі пратэст

Хто такія «бацька», «тата», «айцец» і «папа» ды ці бывае «Бацька Рымскі»?

Каб было, як у Нямеччыне і Францыі, гаварыце па-беларуску! Расяянка гэта зразумела

Фотаздымкі, якія адкрылі ўсяму свету прыгажосць Беларусі

Актор пра сваё чумавое дзяцінства з калготкамі, воданапорнай вежай ды іншае

Беларускамоўны штучны інтэлект – цацка ці незаменны памагаты?

700 тыс. рэспіратараў – недастаткова. Беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы медыкам

Вакаліст «Старога Ольсы» зайграў «Тры чарапахі»… на гуслях!