Размова Грошы перамогуць: Еўропа змірыцца з АЭС


Чаму Латвія не супраць беларускай АЭС і не моцна верыць у інтэграцыю з Расеяй? Адказы ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з латвійскім экспертам Андысам Кударсам.

Стасункі паміж Беларуссю і Латвіяй апошнім часам не вылучаюцца нічым адметным. Часам падаецца, што, апроч агульнай мяжы, краіны мала што яднае. Эксперт Цэнтру Еўрапейскіх палітычных даследаванняў Андыс Кударс зазначае, што пытанні, звязаныя з Беларуссю, прысутнічаюць у латвійскім парадку. Апошнім часам гэта пытанне Астравецкай АЭС.

«Ёсць розныя меркаванні на пытанне АЭС. З аднаго пункту гледжання трэба было б быць больш салідарнымі з Літвой, выступіць больш рэзка да беларускага боку. Але на самым высокім узроўні ўсё ж такі застаецца – не вельмі люблю гэтае слова, – прагматычны падыход. Фактар эканомікі перамог, і мы больш глядзім на тое, што нам выгадна», – выказаўся Андыс Кударс.

Больш пра стасункі Беларусі і Латвіі ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з латвійскім экспертам Андысам Кударсам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Глядзі таксама
Каментары