Groove Dealer – фанк родам з Беларусі ў #BML


Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Groove Dealer», адная з самых перспектыўных камандаў краіны.

У размове з Міраю Шульц музыкі распавялі пра тое, што іх раздражняе ў сучаснай Беларусі, і патлумачылі, чаму ўсё ж яны хочуць жыць тут, а не ў сонечнай Каліфорніі, якая натхняе іх на творчасць. У жывым сэце прагучалі як вядомыя трэкі каманды, так і некалькі прэм’ераў.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Soul Power» (музыка гурта «Groove Dealer», словы Мікіты Бубашкіна і Рамана Бахолдзіна)
  • «Фая» (музыка гурта «Groove Dealer», словы Мікіты Бубашкіна)
  • «Люк» (музыка гурта «Groove Dealer», словы Мікіты Бубашкіна)
  • «Пыль» (музыка гурта «Groove Dealer», словы Мікіты Бубашкіна)
  • «Быть беде» (музыка гурта «Groove Dealer», словы Мікіты Бубашкіна)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».