Грэцкі дыджэй адкрыў 226-гадовую гісторыю свайго роду

Грэг Ігнатовіч заўсёды цвёрда ведаў пра свае беларускія каранні. Але чаго ён не ведаў, дык таго, што ён мае сваякоў у Расеі. Мы раскажам пра неверагодны збег абставінаў, дзякуючы якім людзі знайшлі сваіх родных.

Грэг Ігнатовіч – вядомы тэхна-дыджэй, які жыве ў Тэсалёніках у Грэцыі. Нарадзіўся ён у Расеі, але ягоныя дзед і бацька заўсёды падкрэслівалі, што яны – беларусы. Мама Грэга – грачанка, і калі яму было 11 гадоў, сям’я пераехала ў Грэцыю. Тут ён вырас, захапіўся музыкай і стаў вядомым дыджэем.

Тым часам у далёкай Маскве беларуска Алеся Ігнатовіч звярнула ўвагу на беларускае прозвішча дыджэя з Грэцыі. Здзіўленая гэтым, яна напісала яму, каб даведацца, ці не псеўданім гэта. А калі высветлілася, што Ігнатовіч яго сапраўднае імя, Алеся звярнулася да архіваў у пушках звестак пра свой род.

Што з гэтага выйшла, глядзіце ў першым сюжэце праграмы «Беларускі свет» (відэа на пачатку артыкулу).

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуска Юлія, якая ўжо чатырнаццаць гадоў жыве ў Антальі, сустрэла там грузінскага князя Гіёргія і пабралася з ім шлюбам. З вяселлем у жыццё Юлі прыйшлі байкі, а ў жыццё ейнага мужа – танга.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Беларусы імкнуцца без гвалту скінуць дыктатара»

«У Ізраілі памятаюць гісторыю Галакосту, калі таксама зачынялі людзей, збівалі і забівалі»

«І толькі вам выбіраць, на чыім баку змагацца»

Аўтарка фільму пра беларускую хуткую даслала ў Менск пасылку з Берліну

Уцёк з Беларусі за 24 гадзіны, змяніў 3 прафесіі. Гісторыя эмігранта ў Барсэлоне

Беларус мае атрымліваць мінімум 1770 еўра!

Беларуска з Іспаніі: падчас эпідэміі працягваю працаваць

Саша-Беларус. Як наш зямляк бліснуў перад дэпутатам у Грэцыі