Грэчка на 18 %, яблыкі на 45 %. Як жыць, калі ўсё даражэе?


Дзяржаўныя статыстыкі штомесяц публікуюць Індэкс спажывецкіх коштаў – папросту кажучы, распавядаюць, наколькі ўсё падаражэла. За апошні, год, напрыклад, на меркаванне чыноўнікаў, кошты выраслі на 5 %. А на меркаванне простых людзей? Ды што рабіць, калі кошты паўзуць уверх? Зараз разбярэмся.

Інфляцыя ў бедных людзей адрозніваецца ад сярэдняй амаль удвая. Сацыяльна значныя тавары падаражэлі за год у сярэднім на 9–10 %, а некаторыя і больш. Напрыклад, рыбныя паўфабрыкаты – на 12–13 %, грэцкія крупы – на 18 %, а яблыкі – на 45 %.

Спадарыня Ірына згадвае час, калі на 100 рублёў можна было напоўніць ежаю лядоўню. Цяпер гэтак ужо не атрымліваецца. На сям’ю з трох чалавек сыходзіць мінімум 400 рублёў на месяц.

«Калі я сыходзіла ў дэкрэтны, простая маечка для дзіцёнка каштавала ад 5 рублёў. Цяпер яна каштуе мінімум 15», – абураецца маладая маці Ірына Хоціна.

Асабісты капітал
Эксперымент Белсату: параўноўваем кошты на ежу ў Літве і Беларусі
2019.03.18 19:05

Сярэдні беларус асноўную частку заробку выдаткоўвае на ежу. Паводле афіцыйнай статыстыкі, гэта каля 40 %, а згодна з назіраннямі незалежных экспертаў – 40–80 %, у залежнасці ад дабрабыту канкрэтнага чалавека. Таму рост коштаў на прадукты заўважаюць усе, а рост коштаў на адзенне ці абутак – далёка не кожны.

Калі харчы даражэюць, тыповая стратэгія паводзінаў – пачаць на іх ашчаджаць. Але ашчаджаць можна па-рознаму. Набіраць больш танных сасісак – або таннейшых крупаў. І для гаманца і для здароўя крупы карыснейшыя. Эксперты таксама не раяць набываць прадуктаў у кулінарыі – здаецца, што адна катлета каштуе танна, але за кошт двух-трох ужо можна згатаваць дома вячэру на два дні.

«Нашыя грошы ідуць на падтрыманне бягучай жыццядзейнасці, – распавядае фінансавая кансультантка Святлана Мурашка, – але мы зусім не інвестуем у будучыню – гэта адукацыя. І зусім не ўкладваемся ў сваю энергію жыцця, яркасць жыцця – гэта адпачынак і забавы».

Асабісты капітал
Найхутчэй у Беларусі даражэе самае патрэбнае
2018.12.17 19:05

На адукацыю беларусы выдаткоўваюць у сярэднім усяго каля 1 % прыбыткаў, а на адпачынак – каля 5 %. Затое 5,5 % – на алкаголь і тытунь. Але каб зарабляць больш, варта інвеставаць у адукацыю. Нават прыбіральнік, што ведае, як працаваць з машынамі для мыцця падлогі ці здзімання лісця, будзе зарабляць больш за прыбіральніка, які бачыў толькі дзяркач.

У сітуацыі, калі прадукты штогод даражэюць на 5 %, а некаторыя – на 45 %, ашчаджанне – шлях у галечу. Бо ашчаджаць бясконца – немагчыма. Пачніце весці хаця б самы просты ўлік фінансаў – гэтак вы зразумееце, куды сыходзяць грошы. Укладайцеся ў адукацыю ў сваёй прафесіі або паспрабуйце змяніць сферу – гэта дапаможа павысіць заробак. Ашчаджайце на дарагой і шкоднай ежы – гэтак адначасова вы ашчадзіце на леках.

Асабісты капітал
Зазірнулі ў кішэні дэпутатаў. За што такія заробкі?
2019.11.25 19:05

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».