Гарачы каментар Грамадзянін Украіны, якога няволіла Расея: Санкцыі ў дачыненні да Расеі патрэбныя


https://www.youtube.com/watch?v=XqgQrzu4zJ0

Палата прадстаўнікоў ЗША адзінагалосна ўхваліла пастаўкі Украіне смяротнай зброі. Падзея надзвычайная не толькі тым, як доўга яе чакалі ўва Украіне, але хаця б і тым, што літаральна напярэдадні ў Менску трохбаковая кантактная група па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны падпісала пагадненне аб развядзенні сіл і сродкаў.

Прадстаўнікі Украіны, АБСЕ і Расеі дамовіліся фактычна пра стварэнне ўмоваў, у якіх стралковая зброя не можа выкарыстоўвацца для абстрэлаў. То бок, паводле задумы, канфлікт мае цалкам перайсці ў палітычнае поле.

ЗША адмовіліся прызнаваць вынікі выбараў у Дзярждуму Расеі праз тое, што яны былі праведзеныя ў тым ліку і на тэрыторыі акупаванага Крыму. Аналагічную заяву зрабіла і Вярхоўная Рада Украіны. Нелегітымнасці расейцам дадае і складаная гуманітарная сітуацыя ў Крыме, у тым ліку становішча супольнасці крымскіх татараў і паведамленні аб знікненні людзей і парушэннях правоў чалавека.

Грамадзянін Украіны Генадзь Афанасьеў, які быў зняволены ў Расеі пасля абвінавачання ў тэрарызме, адзначыў, што санкцыі Захаду ў дачыненні да Расеі дапамогуць Украіне ў будучыні вярнуць Крым.

«Праз 10-15 гадоў улады ў Расеі зменяцца. Калі яны зменяцца, то трэба будзе нешта даваць народу, а праз палітычнае, эканамічнае эмбарга гэта будзе немагчыма зрабіць. Адзіны шлях – вярнуць Крым Украіне назад, каб яны зноў змаглі неяк у далейшым развівацца і пазбавіцца эканамічнага крызісу», – падкрэсліў госць «Белсату».

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары