Гарачы каментар Грамадзяне Арменіі лічаць апошнія выбары самымі дэмакратычнымі і свабоднымі


У Арменіі на выходных завершылася выбарчая парламенцкая кампанія, пацвердзіўшы, што Армянская вулічная рэвалюцыя канчаткова перамагла. У Ерэване працуе рэдактар і вядучы публіцыстычнай праграмы «Прасвет» Сяргей Пеляса. Як выглядае расклад сілаў і якая атмасфера зараз пануе ў сталіцы?

«Вынікі пакуль што папярэднія, канчатковых вынікаў пакуль што няма. Галоўны вынік – гэта татальная перамога блоку Нікола Пашыньяна, больш за 70 % выбарнікаў прагаласавала за гэты блок. На другім месцы партыя «Квітнеючая Арменія». Яна атрымала 8,27%. Гэта партыя нетыповая, партыя аднаго чалавека, папулісцкая партыя, якую ўзначальвае Гагік Царукян, дарэчы, добры сябра Аляксандра Лукашэнкі, армянскі мультымільянер. Гэта партыя без ідэалогіі. І трэцяя партыя «Асветленая Арменія» атрымала 6,37% галасоў. Гэтыя тры партыі ўваходзяць у армянскі парламент. […]

Цяпер Нікола Пашыньян і ягоная каманда – гэта не проста вулічныя лідары, якіх высунуў народ. Гэта людзі, якія зоймуць свае міністэрскія крэслы і пазіцыі ва ўрадзе, дзякуючы дэмакратычным выбарам. Тут кажуць, што гэта самыя свабодныя дэмакратычныя выбары ў Арменіі…»

Фота: Vahram Baghdasaryan / Photolure / TASS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары