Грамадскі актывіст: Не разлічвайце на цуд, вывучайце заканадаўства, вы паставіце чыноўнікаў на месца


Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы жыхароў Сельгаспасёлку ў Менску Віктар Барташэвіч, Генадзь Станкевіч і Вольга Дэйнэкіна паспрабавалі наведаць паседжанне Менгарвыканкаму, на якім мелася разглядацца пытанне перадачы ўчастку зямлі для будаўніцтва на ім дзіцячага садка. Праблема ў тым, што на дадзенай тэрыторыі зараз месцяцца 60 прыватных падворкаў. Нягледзячы на папярэднія дамоўленасці, на паседжанне грамадзянаў чыноўнікі не пусцілі.

Віктар Барташэвіч, грамадскі актывіст:

«На працягу ўжо двух месяцаў мы ходзім у Мінгарыспалкам кожны чацвер і спрабуе патрапіць на паседжанне, на каторым павінна быць прынятае рашэнне аб незаконным, на нашую думку, адбіранні зямельных надзелаў. Зноў мы прыйшлі, намагаліся трапіць на паседжанне. Ёсць кодэкс аб зямлі, 39 артыкул, а таксама закон аб мясцовым самакіраванні. Гэтыя законы кажуць, што мы маем права прысутнічаць на гэтым паседжанні выканаўчых уладаў. Мы прыйшлі выказаць сваё абурэнне тым, што дзейсныя ўлады ў нас незаконна адбіраюць зямельныя надзелы. 44 артыкул Канстытуцыі дае нам права валодаць гэтымі надзеламі, і любыя спробы адабраць гэтыя надзелы – незаконныя. […] Некаторыя гавораць, што ў нашай краіне ўсё бессэнсоўна. Я падыходжу да гэтага так: гэта цікава, але займае больш часу. Дам параду – падыходзьце да гэтага так. Не разлічвайце на цуд збоку. Вывучайце заканадаўства. Калі вы вывучыце заканадаўства – вы будзеце ўзброеныя ведамі і будзеце бачыць, што вас чыноўнікі намагаюцца падмануць – то вы іх хутка паставіце на месца…»

Працяг размоваў – у сюжэце.