Графіка, у якой свет адлюстраваны як складка


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGX1NpYXI5NVJuVk0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]З чаго сатканыя чалавечыя думкі? Пра гэта разважае мастак Усевалад Швайба ў сваёй складанай філіграннай графіцы. Выстава адкрылася ў галерэі «Тут.бай».Выстава «Тканіны думак» мае філасофскую задуму. Мастак натхняўся ідэяй, што ўвесь наш свет, нашыя думкі ды лёсы ўяўляюць сабою хітраспляценні нітак, тканіны з мудрагелістаю драпіроўкаю.

УСЕВАЛАД ШВАЙБА, ГРАФІК:«Я прачытаў недзе ў філосафаў пра феномен складкі, што нашая рэчаіснасць – гэта складка. Сукупнасць складак, якія фармуюць увесь свет і на атамарным, і на метафізічным узроўні. І сапраўды вакол нас усё калышацца гэтымі складкамі, усё іграе».

Але калі нехта і не разгадае аўтарскай канцэпцыі, будзе ўражаны майстэрствам графікі, выкшталцонасцю лініяў, карпатлівасцю працы. Над серыяй з 20 твораў Усевалад працаваў шэсць гадоў. Ён распавёў, што карыстаўся інструментам рапідографам, які заправіў разбаўленаю тушшу. Лініі сталі нашмат танчэйшыя, і гэта дало майстру новую мову.

ТАЦЯНА БЕМБЕЛЬ, МАСТАЦТВАЗНАЎЦА:«Ён філосаф, чалавек адукаваны музычна, гэта адчуваецца ў працах, дзе кожнай лініі ёсць сваё месца, і ствараецца такое аркестравае, сімфанічнае гучанне».

Усевалад Швайба шмат гадоў выступаў у хоры «Салютарыс». А цяпер прэзентаваў свой новы гурт «ЦМYК», у якім яны разам з сябрамі спяваюць уласныя творы. Магчыма, да канца экспазіцыі, то бок да 18 сакавіка, можна чакаць яшчэ адзін іхны канцэрт. Выставу ж запрашаюць бясплатна наведаць у будні з 9:00 да 18:00 гадзіны.Іншыя тэмы: вядомае медзведзяня Умкапрэмʼера ў віцебскім лялечным тэатры. У Мілане адбылося развітанне з Умбэрта Эка.Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, «Белсат»