Горш за санкцыі Еўразвязу тое, што падае давер да Расеі ў свеце


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQnlmbWxHWlJSNU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Еўразвяз працягнуў эканамічныя санкцыі супраць Расеі, фактычна без рознагалосся. Абмежавальныя захады застаюцца яшчэ на паўгода, бо выкананне менскіх пагадненняў робіцца ўсё меней імавернае.Між тым, пэўныя супярэчлівасці падчас абмеркавання пазіцыі адносна Расеі датычылі газаправоднага праекту «Паўночная плынь-2». Таксама шэраг краінаў Еўразвязу зацікаўленыя ў выбудоўванні канструктыўнага дыялогу з Расеяй у пытаннях барацьбы з тэрарызмам і аб сітуацыі ў Сірыі, таму санкцыі ў поўным абʼёме будуць працягнутыя апошні раз – мяркуюць у палітычных колах Еўропы. Абмежаванні ў дачыненні да Масквы Брусель прыняў летась увесну, пасля анексіі Крыму і пачатку канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. ЕЗ і ЗША ад кропкавых санкцыяў супраць асобных фізічных асоб і кампаніяў перайшлі да захадаў супраць цэлых сектараў расейскай эканомікі. Крэмль у адказ абмежаваў імпарт харчовых тавараў з краінаў, якія ўвялі санкцыі.Госць «Гарачага каментара» – намеснік генеральнага дырэктара тэлеканалу АТР Айдэр Муждабаеў.

«Еўрапейскі Звяз не бачыць з боку Расеі ніякіх крокаў да разрадкі напружанасці. Наадварот зʼявіўся новы фактар – сірыйскі. Наўпрост гэтыя санкцыі не звязаныя з сірыйскай авантурай, але гэта таксама маецца на ўвазе, як частка ўсёй палітыкі Расеі, якая дэстабілізуе сітуацыю ў свеце. Я не бачу ніякіх падстаў меркаваць, што ў бліжэйшай будучыні – праз паўгода ці праз паўтара – еўрапейскія санкцыі будуць знятыя», – заўважыў спадар Муждабаеў.

Усе крокі Расеі на міжнароднай арэне зніжаюць давер да яе, і цяжка сказаць, які крок больш знішчае гэты давер, заўважыў суразмоўца «Белсату». Знішчэнне даверу да Расеі і расейскай эканомікі ў свеце – горш за ўсе санкцыі Еўразвязу.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu