Гарачы каментар Горадня: унікальны госпіс патрабуе дапамогі


«Белсат» ужо звяртаўся да тэмы гарадзенскага дзіцячага госпісу імя святога Губэрта. Гэтая ўнікальная ўстанова сёння апякуецца 55 сем’ямі, у бальшыні якіх дзеткі маюць 3 і 4 групу страты здароўя. Іх немагчыма вылекаваць, але зрабіць іх жыццё больш камфортным цалкам рэальна. Менавіта таму прадстаўнікі госпісу звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбаю даць ім якое заўгодна пустое памяшканне на бязвыплатнай аснове.

Чыноўнікі ж, цудоўна ведаючы, што грошай з добраахвотных ахвяраванняў і так не хапае на дапамогу дзеткам, прапанавалі госпісу арандаваць памяшканне. Цяпер тыя, хто прысвяціў сябе жыццю невылечных дзетак, пачалі збор подпісаў у інтэрнэце пад адмысловай петыцыяй і заклікаюць грамадскасць да салідарнасці.

Вольга Вялічка, дырэктарка дзіцячага госпісу імя Святога Губэрта, ад імя калектыву госпісу і бацькоў хворых дзетак падрыхтавала петыцыю і звяртаецца за падтрымкай да ўсіх, хто мае магчымасць дапамагчы:

«11 гадоў працуе наш госпіс, мы існуем дзякуючы салідарнасці і падтрымцы неабыякавых людзей. Мы спрабуем палепшыць умовы, ў якіх знаходзяцца дзеці, шукаем большае памяшканне. Мы звярталіся да ўладаў, усе нашыя звароты не знаходзяць падтрымкі, нас ня чуюць. Усе ахвяраванні ідуць на дзяцей, а нам прапаноўваюць за гэтыя сродкі набываць памяшканне. Усё што можна зрабіць, мы рабілі. Гарадскія ўлады не цікавяць умовы жыцця дзяцей. Нашая петыцыя – гэта спроба дабіцца падтрымкі і вырашэння важнага пытання для хворымі дзецьмі».

Працяг размовы у сюжэце.

Валеры Руселік belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары