«Голас уладаў» і прыхільнікі пераменаў – вочы ў вочы ў студыі «Кожны з нас»

Упершыню з пачатку выбарчае кампаніі прыхільнікі рэжыму і яго апаненты публічна сутыкаюцца ў тэлевізійнай студыі і спрабуюць зладзіць дыялог.

Нягледзячы на гэта, супрацьлеглыя бакі знаходзяць кропкі паразумення. Адзін з такіх прыкладаў – згода наконт вяртання ў Беларусь Святланы Ціханоўскай.

Праўладны лагер прэзентуе арганізатар «Круглага стала дэмакратычных сілаў» Юрый Васкрасенскі, былы паплечнік Віктара Бабарыкі, сёння ён падтрымлівае Лукашэнку. На адной канапе з ім – Андрэй Ланкін, адмысловец у IT, які быў кіраўніком штаба Валерыя Цапкалы, а сёння – у адным чоўне са спадаром Васкрасенскім.

«Лукашэнка даў мне карт-бланш, і я ганаруся гэтым». Вялікае інтэрв’ю Васкрасенскага парталу TUT.BY

Праўладныя эксперты пагаджаюцца з тэзісамі наконт неабходнасці пераменаў, але ціснуць на тое, што лідары апазіцыі ў ключавы гістарычны момант, на іхную думку, не выявілі рашучасці і здрадзілі народу. А сёння – цягнік сышоў, і толькі Аляксандр Лукашэнка можа тыя самыя перамены ажыццявіць. Апаненты ў студыі – метадолаг Уладзімір Мацкевіч і чалец Каардынацыйнае рады, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі. Тэзіс пра тое, што рэжым сёння захоўвае поўны кантроль над сітуацыяй, яны называюць маніпуляцыяй. Да таго ж у студыі – аналітык Аляксандр Алесін і адмыслоўца ў паліталогіі Вольга Харламава.

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?

У праграме абмяркоўваюць шэраг праблемаў:

  • Якія перамены патрэбныя Беларусі? Дарэчы, з неабходнасцю пераменаў пагадзіліся абодва бакі.
  • Як у грамадстве распачаць той самы дыялог паміж рэальнымі сіламі, які ўсё ніяк не можа пачацца? (Метадолаг Уладзімір Мацкевіч дасціпна тлумачыць, што ўласна дыялог – гэта балбатня і базар. А ва ўмовах палітычнага крызісу павінны адбыцца перамовы, з вызначанымі прадстаўнікамі ад супрацьлеглых бакоў і канкрэтным рэгламентам).
  • Што будзе далей? Ці сапраўды ўлады моцныя? Сцэнары развіцця падзеяўва ўмовах палітычнага крызісу.
  • Які план уладаў Беларусі? Які план у прыхільнікаў пераменаў?

Голас пратэставых двароў: чаго не хапае беларускай рэвалюцыі, і які будзе яе новы этап?

Бакі сышліся ў меркаванні пра неабходнасць стварэння структураў: палітычных партыяў, ініцыятываў. Але эксперты ў студыі адзначылі, што ключавая важнасць у тым, ці будуць гэтыя структуры рэальныя і ці будуць па-сапраўднаму выяўляць інтарэсы розных пластоў грамадства ў палітычным працэсе. Разам з тым калі ўлады не адпусцяць тармазоў, гэта ўкожным разе прывядзе да выбуху.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку