Глыбокае – мястэчка двух ваяводстваў


Раённы цэнтр Віцебскай вобласці, горад, які пераняў ролю галоўнага гораду павету ад старажытнае Дзісны.

Даўняе прыватнае мястэчка, падзеленае паміж двума ўладальнікамі, сёння мае два гістарычныя цэнтры. Адметнасці Глыбокага – гораду над азёрамі – не толькі прыродныя, але і архітэктурныя: у помніках віленскага барока ды гістарычныя – у асаблівай унікальнай гісторыі, а найбольш – у сучасных глыбачанах.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.