Глядзіце, як было на «Басовішчы»


У Польшчы на Падляшшы 29-ты раз прагучаў Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

Цягам двух вечароў у гарадоцкім урочышчы Барык зайгралі звыш дваццаці выканаўцаў. Арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы вырашылі пазнаёміць публіку з некалькімі калектывамі, якія дасюль на фестывалі не выступалі. Былі і гурты, якія на «Басах» выступалі раней ужо шмат разоў. Сярод іх, між іншым, зоркі беларускай і польскай сцэнаў. Басовішча – гэта таксама публіка: этнічныя падляскія беларусы і палякі ды жыхары Беларусі. Сярод іх тыя, хто вучыцца або працуе ў Польшчы, і тыя, хто мінуў мяжу адмыслова каб наведаць фестываль.