Глядзіце серыялы і праграмы Бі-Бі-Сі на «Белсаце» па чацвяргах, суботах і нядзелях


«Белсат» у супрацы з брытанскім каналам Бі-Бі-Сі пачынае паказ найлепшых серыялаў і праграмаў вытворчасці гэтага ўжо культавага тэлебачання. У праграмнай сетцы знойдуцца прапановы і для тых, хто цікавіцца гісторыяй сусвету, і для аматараў ангельскай літаратуры і добрых дэтэктываў.

Што будзем паказваць? Чытайце тут.

«Можа гэта нясціпла прагучыць, але гэта Бі-Бі-Сі звярнуўся да «Белсату» з прапановаю паказаць іхныя серыялы. На постсавецкай прасторы толькі некалькі тэлекампаніяў маюць гонар супрацоўнічаць з Бі-Бі-Сі. Ва Украіне сотні тэлеканалаў, а супрацоўнічаюць толькі два. У Беларусі – адзін. І гэта «Белсат», – распавёў у праграме «Гарачы каментар» намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі, анансуючы трансляцыю дэтэктыўнага серыялу Бі-Бі-Сі «Незабытыя».

Коратка пра новы сезон на «Белсаце» у нашым прома-роліку.

Падрабязнасці можна знайсці па спасылцы.

belsat.eu