Глядзіш пірацкае відэа? Спраўдзі, што цябе чакае ў Беларусі


Сацыяльнае жытло выдаюць у аварыйных дамах

Вяскоўцам Студзёнкі, што на Віцебшчыне, пашанцавала жыць у маляўнічым кутку беларускага Паазерʼя. Але ў іхных двухпавярховых «панэльках» адсутнічае цэнтральнае ацяпленне, дзесяцігоддзі не рамантаваліся стрэхі, а ў падвалах стаяць фекаліі. У кватэрах пануе холад, да таго ж людзі пакутуюць ад вільгаці. Стан дамоў такі, што ў любы момант могуць абрынуцца жалезабетонныя пліты перакрыццяў. Аднак дамам не надаюць статус аварыйных, а раённае кіраўніцтва выдзяляе ў іх сацыяльнае жыллё сіротам і інвалідам.

Што пагражае ў Беларусі аматарам пірацкага відэа?

Напэўна, кожны беларус так ці інакш захоўвае ў сябе пірацкі прадукт. Будзь то мастацкія фільмы, ці музыка. Карэспандэнты «Маю права» пагутарылі з юрыстам, каб даведацца, якія наступствы нас чакаюць са зменамі ў Адміністратыўным кодэксе за парушэнне аўтарскіх правоў.

Апытанне: як адвучыць беларусаў піць?

Старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац заявіў, што забарона на продаж спіртовых напояў не будзе ўводзіцца наноў у сталіцы. Пры гэтым мы застаемся лідарамі па ўжыванні алкаголю сярод краінаў Еўропы. На вуліцах сталіцы мы запыталіся ў грамадзянаў, як на іх думку трэба змагацца з гэтаю нацыянальнаю хваробаю?

Вёска пад іртутнаю пагрозай

Ужо два гады жыхары вёскі Асавок, у Пухавіцкім раёне змагаюцца супраць адкрыцця ў населеным пункце цэху па перапрацоўцы ртутных лямпаў. Людзі вядуць актыўнае ліставанне з уладамі як раённага, так і рэспубліканскага маштабу. З Міністэрству аховы здароўя ім адказалі, што ў дачыненні «ЛямпУтыльРэсурс» распачаты адміністратыўны працэс. Але нягледзячы на гэта, на прадпрыемства ўжо завезенае абсталяванне і складзіравана 190 000 іртутных лямпаў.

Менчукі не хочуць мяняць дамы на кватэры

Праграма «Маю права» улетку распавядала пра менчукоў, чые прыватныя дамы па вуліцы Вільямса маюць быць знесеныя для будаўніцтва шмат функцыянальнага комплексу «Менск-Мір». Большасць людзей не гатовая мяняць свае дыхтоўныя дамы на кватэры ў шматпавярховіках. Цяпер перад жыхарамі паўстала новая праблема: яны не задаволеныя памерам кампенсацыі, якую ім прапануюць замест іхнай маёмасці.