Размова Гледачы «Белсату»: «Аддамо палову пенсіі вам на штрафы»


За 11 гадоў транслявання тэлеканал «Белсат», яго працаўнікі і гледачы прайшлі доўгі шлях. Пра давер простых людзей, штрафы і падтрыманне чыноўнікаў і распавядае знакамітая беларуская журналістка, працаўніца службы навінаў тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёва.

Праца ў аддзеле навінаў – адная з самых складаных сфераў журналістыкі. Белсатаўцы сутыкаюцца не толькі з прафесійнымі выклікамі, а вымушаныя трываць празмерную ўвагу прадстаўнікоў МУС. Менавіта на навіншчыкаў кладзецца асноўны цяжар пераследу за працу. Любоў Лунёва жартуе, што штрафамі белсатаўцы фінансуюць нейкую дзяржаўную газету.

Між тым, праца на тэлебачанні – гэта не толькі складанасці ды выклікі, але і шмат драйву.

«Людзі ведаюць пра нашую сітуацыю, спачуваюць нам. Аднойчы нас пераблыталі з БелТА і запыталіся, ці не сорамна нам у вочы людзям глядзець, калі праз нас пацярпелі добрыя медыі. А іншым разам да нас падыходзяць людзі і просяць даць на сайт нейкія рэквізіты, бо шмат хто хоча грошы пералічыць: «Хачу аддаць палову пенсіі вам на штрафы», – распавядае госця студыі праграмы «Размова дня» са Святланаю Калінкінай.

Глядзі таксама
Каментары