Ці можа Расея адключыць у Беларусі інтэрнэт?


З сённяшняга дня ў Расеі запрацавала частка палажэнняў закону аб ізаляваным сегменце расейскага інтэрнэту. Расейскія інтэрнэт-правайдэры абавязаныя мантаваць абсталяванне, якое дазволіць Роскомнадзору кіраваць сеццю.

У выпадку патрэбы, расейскія ўлады змогуць цэнтралізавана адключыць краіну ад глабальнай сеці інтэрнэт. Ці ёсць у гэтым пагроза для Беларусі, каментуе ІТ-кансультант Глеб Рубанаў:

«Частку свайго трафіку тэхнічна Беларусь прапускае праз расейскі канал, пакуль іх правайдары захоўваюць сеткавы нейтралітэт. На шчасце гэта не адзіны канал у сусвет. Таму можам спадзявацца, што Беларусь не будзе ізалявана».

Працяг размовы – у сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu

Фото: «Белсат»