Глеб Лабадзенка: Спрыяйце беларускасці па-за Фэйсбукам!


Як лепей змагацца за беларускасць і прасоўваць яе – негвалтоўным супрацівам або агрэсіўным прэсінгам?

Блогер і вядоўца папулярных моўных курсаў Глеб Лабадзенка мае на сваім рахунку шэраг паспяховых кейсаў.

Па ягоных словах, паспяховыя гісторыі тыя, калі на карысць нашых прыхільнасцяў і эмоцыяў працуе закон. Трэба ведаць інструменты. Яскравы адназначны прыклад – закон «Аб зваротах грамадзянаў», паводле якога чыноўнікі рознага калібру павінны вам адказаць на беларускамоўны зварот па-беларуску.

Лабадзенка заклікае не скардзіцца ў Фэйсбуку, а дзейнічаць, тым болей гэта не займае шмат часу, як паказвае ягоны ўласны досвед. Але ці не адпуджваем мы ад беларускай мовы і ці не сілкуем нянавісць да яе ў людзей, калі іх падводзім пад суды і штрафуем? Мо варта дзейнічаць больш лагодна?

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».