У чым адрозненне паміж дэпіляцыяй і эпіляцыяй? Што такое цукарынг? Як не нарабіць падчас працэдуры кліенту шкоды? Ці часта звяртаюцца па дэпіляцыю мужчыны?
Вядоўца перадачы Глеб Лабадзенка схадзіў на прыём да беларускамоўнай майстаркі дэпіляцыі Люсі Нікіценка і атрымаў адказы на ўсе гэтыя пытанні. У граматычнай частцы перадачы Алеся Літвіноўская распавядае пра халепу, шлюпоту і слату.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.