Радзіна: Рэальнай барацьбы з расейскай прапагандай няма


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала справаздачу, у якой адзначыла, што свабода слова ў Беларусі знаходзіцца на нізкім узроўні. Абмяркуем гэта з галоўным рэдактарам Хартыі-97 Наталляй Радзінай.

Ні для каго не сакрэт, што ў Беларусі адбываецца атака на незалежныя медыі. Заблакаваныя навінавыя старонкі, гучная справа БЕЛТА, затрыманні журналістаў, бясконцыя штрафы. Нашую студыю наведала галоўная рэдактарка сайту Хартыя-97 Наталля Радзіна.

«Ёсць некалькі магчымасцяў знішчыць медыі. Гэтае забойства, гэта арышты журналістаў, гэта крымінальныя справы, гэта ператрусы ў рэдакцыях, блякаваньне і закрыццё выданняў, а таксама фінансавае ўдушэнне. Хартыя прайшла праз усе гэтыя этапы», – заявіла Наталля Радзіна.

Таксама яна заўважыла:

«Ніякай рэальнай барацьбы з расейскай прапагандай не адбываецца, а ёсць проста баўбатня».

На думку Наталлі Радзінай, склалася сітуацыя, калі фонды, «якія павінны падтрымліваць дэмакратыю, больш падтрымліваюць дыктатуру»:

«Гэта не галаслоўныя абвінавачванні, гэта факты. Мы бачым, што сёння ў Беларусі атрымліваюць дапамогу ад ЕС квазі-незалежныя арганізацыі, створаныя самімі ж уладамі. Рэзка скарочаная падтрымка арганізацыям, якія сапраўды займаюцца правамі чалавека, і незалежным медыя. Такая сёння палітыка Еўрасаюза ў дачыненні да Лукашэнкі».

Фота: REUTERS / DAVID MOIR / FORUM