Гісторыя Сашы Нема: як хлапчук з правінцыі стаў зоркай эстрады і пабіў гастрольны рэкорд СНД!


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Хто больш амбітны і прабіўны – сталічныя або правінцыялы? Як скарыць сталіцу і заваяваць усю Беларусь, каб зоркай звацца? Чым давядзецца ахвяраваць і якія тояцца спакусы на шляху да славы ды прызнання? Пра свае сакрэты як стаць зоркай і скарыць сталіцу раскажа ў «Прываце» Валярыне Куставай ураджэнец Слоніму, спявак Саша Нема, якому належыць на абшарах СНД гастрольны рэкорд.

Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы: «Як стаць «зоркай», або Сталіца, пасунься!».

Госць у студыі – спявак Саша Нема, якому належыць рэкорд па канцэртах на абшарах СНД. Адмыслова для «Прывату» ён заспяваў па-беларуску «Хлапчукі з правінцыі»!

Слонім, Горадня, музычная вучэльня, Менск, аркестр Міхаіла Фінберга, супраца з Максам Алейнікам, фанаткі, што змушалі раўнаваць жонку, спакусы на шляху да поспеху, дзікая стома ад 35 канцэртаў запар па ўсёй Беларусі, самага працяглага гастрольнага тура на тэрыторыі СНД, што трапіў у кнігу рэкордаў – вось яна гісторыя Сашы Нема!

Як дасягнуць поспеху хлапчукам і дзяўчатам з рэгіёнаў?

Таксама ў выданні сваймі назіраннямі пра тое, што матывуе дзяцей і падлеткаў займацца творчасцю, і дзеці з рэгіёнаў ці са сталіцы больш імкнуцца да рэалізацыі, з «Прыватам» падзялілася вядомы ў Беларусі музычны педагог Святлана Стацэнка, мама Ксеніі Сітнік, якая ў 2005 годзе з песняй «Мы разам» перамагла на дзіцячым «Еўрабачанні». Дарэчы, аўтар аранжыроўкі гэтай песні – так, Саша Нема.

Малады рэпер Вожык з Сянна раскажа пра свой амбітны план скарэння музычнага алімпу! А калісьці досыць папулярных на ўсю краіну музыкі з гурта «Пані Хіда», цалкам сабе камфортна сёння жывуць і спяваюць у родным райцэнтры Орша.

А хто для вас есць натхняльным і ўражальным прыкладам на шляху з правінцыі да скарэння сталіцы Беларусі ды не толькі? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.