Размова дня Гісторык: У Лукашэнкі ад пачатку была алергія на бела-чырвона-белы сцяг


Даследчык найноўшай гісторыі Беларусі Аляксандр Кур’яновіч распавядае, што спачатку за гэта прагаласавалі геральдысты, адмыслоўцы з Акадэміі навук, а потым пытанне было вынесена на разгляд дэпутатаў.

У аднаго з іх, будучага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі паводле стэнаграмаў пасяджэнняў Вярхоўнага Савету на бела-чырвона-белы сцяг ужо тады была «сапраўдная алергія», кажа гісторык. Таму не дзіўна, што ў 1995 годзе ён арганізаваў рэферэндум аб замене дзяржаўных сімвалаў.

А вось у паплечнікаў Лукашэнкі алергіі на гістарычную сімволіку ў якасці дзяржаўнай не было: голас Віктара Шэймана наагул стаў вырашальным пры галасаванні.

Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якія ў 1991 годзе прапаноўваліся альтэрнатыўныя гербы і сцягі Беларусі, глядзіце ў перадачы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Курʼяновічам.

Глядзі таксама
Каментары