Гісторык назваў лепшую дату для беларускага войска, чым 23 лютага


Гісторык Зміцер Дрозд паразважаў на тэму, ці можна лічыць 23 лютага святам у Беларусі.

«Павінна быць свята беларускага войска, але гэта ні ў якім разе не не 23 лютага. Я б назваў не дзень абаронцы айчыны, а Дзень беларускага войска. Дзень стварэння беларускага войска можна вызначыць даволі дакладна, гэта было яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі сапраўды быў пад«ём нацыянальнага руху. 6 лістапада стварылі Цэнтральную беларускую вайсковую раду. Гэта сапраўды паклала пачатак менавіта Беларускага нацыянальнага войска», – заявіў гісторык.

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа belvpo.com