Гарачы каментар Гісторык Кузняцоў: Стаўленне ўладаў Беларусі да камунізму ніколі не памірыць грамадства


Ігар Кузняцоў пракаментаваў гучную гісторыю з прызначэннем года папраўчых працаў за абліццё фарбай бюсту Леніна.

Год папраўчых працаў з адлічэннем часткі заробку дзяржаве. Такі вырак агучыў суд Бярозаўскага раёну ў справе Віталя Шылінца. Віна мужчыны ў тым, што ён абліў чырвонай фарбаю бюст павадыра Кастрычніцкага перавароту – Уладзіміра Леніна.

Сам спадар Шылінец не прызнае віны, і цвердзіць, што Ленін злачынец які разагнаў законны прадстаўнічы орган (Устаноўчы сход), удзельнічаў у стварэнні крывавай рэпрэсіўнай машыны, а таму, маўляў, помнікам Леніна не месца ў Беларусі. Суд жа назваў дзеянні Віталя Шылінца «хуліганствам». У «Гарачым каментары» – гісторык Ігар Кузняцоў.

«Стаўленне ўладаў Беларусі да камуністычнай партыі, да яе ідалаў, калі закон закон стаіць толькі на адным баку, ужываюцца падвойныя стандарты, ніколі не прывядзе да прымірэння грамадства», – заявіў Ігар Кузняцоў.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары