Гісторык: Дзяржава не можа вызначыцца, хто такі Каліноўскі


У наступным годзе ў Вільні адбудзецца перазахаванне парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

На ўрачыстую цырымонію прыедуць афіцыйныя прадстаўнікі Польшчы. У XIX стагоддзі, адразу пасля паўстання на Лукішскай плошчы ў Вільні, пакаралі смерцю больш за дваццаць лідараў і ўдзельнікаў паўстання. 17 з іх былі знойдзеныя, 13 ідэнтыфікаваныя. З вялікай доляй верагоднасці сярод знойдзеных знаходзіцца і Кастусь Каліноўскі. Літоўскі бок займаецца ідэнтыфікацыяй парэшткаў знакамітага беларускага рэвалюцыянера. Размаўляем пра гэта з гісторыкам Ігарам Кузьмінічам.

Чаму беларускія археолагі не ўдзельнічаюць разам з літоўцамі ў раскопках і чаму беларускія гісторыкі не вызначаюць прозвішчы людзей, чые парэшткі былі знойдзеныя?

«Паколькі нашая дзяржава, скажам так, зрабіла нейкую паўзу і да канца не можа адказаць сабе на пытанне, хто такі Кастусь Каліноўскі, то ў гэтым сэнсе, ясна, што ніякія захады не прадпрымаюцца», – адзначыў Ігар Кузьмініч.