Гісторык: Дзеячы БНР – героі


Без абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года сучаснай Рэспублікі Беларусь не існавала. «Дзеячы БНР – героі. Нягледзячы на іх сваркі і супярэчнасці», – мяркуе госць «Гарачага каментара», кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна.

Гісторык мяркуе, што імёнамі дзеячаў БНР трэба называць вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў.

«БНР не была рэальнай дзяржавай, бо надта складанай была вонкавапалітычная сітуацыя, але як ідэя беларускай дзяржаўнасці – гэта надзвычай важна», – кажа Соркіна.

Цалкам размова – ў відэа.

ІІ, belsat.eu