Гісторык: 17 верасня – напэўна не свята, але напэўна і не акупацыя


17 верасня 1939 года, няспоўна тры тыдні пасля пачатку другой сусветнай вайны, савецкія войскі разам з фашысцкай Германіяй дзялілі Польшчу. З аднаго боку, у выніку хаўруса, вядомага пад назвай пакта Молатава-Рыбентропа, была развязаная самая крывавая вайна ў гісторыі чалавецтва. З другога боку, менавіта ў той момант адбылося абʼяднанне Заходняй Беларусі і БССР, без якога сёння не было б сённяшняй Беларусі з Берасцем і Гародняй, Баранавічамі і Лідай. Мы запытаем жыхароў Берасця, ці добра, на іх думку, што горад належыць Беларусі, а таксама агаворым пытанне з гісторыкам Ігарам Мельнікавым.