Гістарычная праўда і крыўда: ці варта забыць і сцерці Кастрычніцкую рэвалюцыю


У Бярозаўцы Вітольд Ашурак па-свойму адзначыў дзень кастрычніцкай рэвалюцыі і напярэдадні прынёс вянок, з якога былі зрэзаныя кветкі і прымацаваны чэрап і таксама сімвалічны надпіс.

«Камуністы – вялікія маніпулятары. Але факт застаецца фактам. Ён – ваенны злачынца. Усё іншае – спробы абяліць Чэкацілу 20-ых гадоў», – кажа госць «Гарачага каментара».

«За акцыю людзі мне званілі і выказвалі падзяку, проста на вуліцы спыняюцца і ціснуць руку», – дадае Ашурак.

Яшчэ адзін госць «Гарачага каментара» гісторык Андрэй Чарнякевіч кажа, што у кожным выпадку сціраць нашае мінулае нельга.

«Трэба дакладна вывучыць, што гэта было. Нам нават сто гадоў пасля не хапае ведаў», – кажа Андрэй Чарнякевіч.

«Можна змяніць партрэты, але механізмы ўплыву засталіся з таго часу», – дадае гісторык.

Цалкам «Гарачы каментар» глядзіце вышэй у відэа.