Гістарычная Літва


Гарачыя спрэчкі пра сапраўдную Літву амаль штодня праходзяць у інтэрнэт – прасторы, у іх удзельнічаюць самыя розныя людзі, галоўным чынам, аматары гісторыі і рэдка калі прафесійныя гісторыкі.

Між тым за апошнія два стагоддзі даследчыкі выдзелілі некалькі значэнняў тэрміна Літва і дакладна акрэслілі межы Літвы гістарычнай, называнай яшчэ ўласна Літвой, якая была пачатковым ядром, а потым галоўнай вобласцю Вялікага Княства Літоўскага.