Гэтыя выбары ў ЗША – анамальныя. Што будзе з Беларуссю?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYUFFTTNuOGpqdEklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гілары Клінтан або Доналд Трамп? Адказу на гэтае пытанне сёння чакаюць не толькі ў ЗША, грамадзяне якіх абіраюць сабе новага прэзідэнта.

Пасада кіраўніка наймацнейшай краіны свету, акрамя аўтаматычнага трапляння ў топ-ліст найбольш уплывовых людзей планеты, азначае, сярод іншага, і характар уплыву ЗША на іншыя краіны ды цэлыя рэгіёны. А таму не дзіва, што ў часе перадвыбарчай гонкі абодва кандыдаты ад дэмакратаў ды рэспубліканцаў закраналі і глабальныя выклікі чалавецтву, гэткія як міграцыйны крызіс, вайна ў Сірыі ды з «Ісламскаю дзяржаваю», а таксама ўсё мацнейшая агрэсіўнасць Расеі.

Між тым суперніцтва Гілары Клінтан, жонкі экс-лідара краіны Біла Клінтана, якога Аляксандр Лукашэнка называў сваім найлепшым сябрам, ды мільярдэра Доналда Трампа, якога абвінавачваюць у шчыльных стасунках з пуцінскім Крамлём, галоўным хаўруснікам афіцыйнага Менску, – не адзіная прычына для беларусаў прыглядацца да прэзідэнцкіх выбараў за акіянам. Злучаныя Штаты Амерыкі ўсцяж зʼяўляюцца адным з гарантаў незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, што было задэклараванае ў падпісаным у 1994-м годзе Будапешцкім мемарандуме. А таксама найбольш паслядоўным крытыкам недэмакратычнасці рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Адначасова «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», упершыню падпісаны яшчэ ў 2004-м годзе тагачасным прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, акрамя санкцыяў супраць афіцыйнага Менску гарантуе і падтрыманне незалежных дэмакратычных інстытуцыяў у нашай краіне. Не палепшылі міждзяржаўных стасункаў і апошнія парламенцкія выбары ў Беларусі, на што вельмі спадзяваўся Аляксандр Лукашэнка: патрабаванні да афіцыйнага Менску засталіся ранейшыя. Дык можа нешта зменяць выбары за акіянам?