Гэта цуд: натоўп сочыць, што адбываецца з кроўю святога


Звычайна кроў святога з цвёрдага стану пераходзіць у вадкі, разрэджваецца. Належыць яна святому Януару, і адбываецца гэта некалькі разоў на год.

Першым бачыць гэты цуд, як правіла, архіепіскап Неапалітанскі, кардынал Крэшэнц’ё Сэпе. Часцінку мошчаў святога Януарыя архіепіскап падараваў праваслаўным вернікам Беларусі.

Пра гэта распавядае фільм беларускага рэжысёра Арцёма Махакеева «Нябесны заступнік і сілы апраметнай Неапалю», які ўдзельнічаў у сёлетнім фестывалі праваслаўных фільмаў «Пакроўкіно» ў Кіеве. Рэпартаж з фестывалю падрыхтавала праграма «Беларускі свет».

Іншыя тэмы выдання:

  • Як беларусцы ўладкавацца ў Нью-Ёрку.
  • Чым займаецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства для жыхароў Беласточчыны.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu