«Гэта спланавалі, каб маці не перашкодзілі сесіі». Палата прадстаўнікоў не разгледзела артыкул 328


Абяцанае раней паслабленне ў наркатычным артыкуле 328 крымінальнага заканадаўства давядзецца чакаць да вясны. Падчас другога чытання законапраектаў аб зменах у кодэксе, дэпутаты абмінулі артыкул 328. Пад Палатаю прадстаўнікоў іх чакалі маці зняволеных. Сустрэча з жанчынамі руху Маці-328 доўжылася каля гадзіны. Законапраект знялі з галасавання, а маці не ведаюць, як пра гэта абвесціць дзецям.

Чаго спужаліся дэпутаты і што рабіць далей? Наталля Леўхіна, Маці-328:

«Што рабіць далей мы падумаем сёння ноччу або ў найбліжэйшыя содні. А чаму было прынятае рашэнне па выключэнні нашага артыкулу з законапраекту, склада сказаць. Можа, першапачаткова ў нашае ўлады быў такі план. Вадзілі нас за нос доўга, не першы год. Здзіўленне канешне выклікала, што адмову мы атрымалі не на пачатку сесіі, а ў апошні працоўны дзень, што робіць падазрэнне, што гэта была спланаваная акцыя, каб маці не перашкодзілі спакойнаму правядзенню сесіі. […]

Я маю цвёрдую пазіцыю, што тое, што дзеецца на тэрыторыі Беларусі, гэта антыгуманна і жорстка нават для тых, хто заслугоўвае пакарання. Я заклікаю ўлады, што калі яны так жорстка караюць па артыкуле 328, няхай яны так жа жорстка пакараюць сваіх карупцыянераў і хабарнікаў, а таксама вінаватых з вышэйшых эшалонаў. Пасля гэтага я прыму з цвёрдай упэўненасцю, што мой сын заслугоўвае такога пакарання…»