Вяскоўцы «Гэта чарвяк?»: вяскоўцы каштуюць мідыі, васьміногаў ды сыр з цвіллю


У праграме «Вяскоўцы» – незвычайны эксперымент: жыхары вёскі першы раз у жыцці спрабуюць на смак гарадскія дэлікатэсы.

Калі ў мінулых выданнях «Вяскоўцаў» розныя выпрабаванні зведваў вядоўца Віктар Шукеловіч, то цяпер адмысловы чэлендж быў зладжаны для герояў праграмы. Жыхары беларускага паселішча мусілі прадэгуставаць ласункі, якія трапілі на іхны стол з гораду. Што найбольш спадабалася вяскоўцам, а што яны зусім адмовіліся есці? Што назвалі «салам ад марской свінні», а што – «электрычным скатам»? Што нагадала ім жабу, п’яўку ды вужа?

У сваю чаргу ,Віктар Шукеловіч здымаў пробу з вясковай ежы ў іншым кутку Беларусі. У таварыстве Яніны Карлаўны з Глыбоччыны, якая стала своеасаблівай сувядоўцай праграмы, Віктар умінаў хрушчы, дранікі з тварагом ды варэнне, у якое дадалі моркву.

Шчырыя і вясёлыя людзі без ценю штучасці – гэта тое, што робіць праграму «Вяскоўцы» незабыўнай.

 

Глядзі таксама
Каментары