Героямі года сталі «Pauline» і «Крамбамбуля»


«Адкрыю маленькі сакрэт – з 2012 года я марыла трапіць у «Тузін», нават у «Адкрыццё». Сёння гэта здарылася. Лічу, што шлях быў доўгім і заслужаная ўзнагарода знайшла свайго пераможцу».

На перамогу ў галоўнай намінацыі «Героі года» сёлета прэтэндавалі сем гуртоў. І кожны з(ь й)іх сапраўды варты ўзнагароды, якая ўручаецца за творчую, канцэртавую, студыйную актыўнасць цягам усяго года. На пастанову рэдакцыі парталу найбольш актыўнаю ў гэтым годзе была «Крамбамбуля» разам з яе лідарам Лявонам Вольскім, які сёлета адзначыў 50-цігоддзе. Паколькі Лявон у гэты ж час даваў канцэрт у Варшаве, узнагароду атрымаў удзельнік гурта Павел Аракелян.Павал Аракелян, гурт «Крамбамбуля»:

«Нам было сапраўды прыемна. Гэта было вартае таго – гэта быў для нас вельмі балючы альбом і вельмі балючы цяжкі канцэрт у гэтым годзе. Але хачу сказаць, што ўсе гурты, абвешчаныя сёння ў намінацыі, былі таксама вартыя. Сапраўды, гэта досыць суб’ектыўна, але ўсё адно вельмі прыемна. Дзякуй вялікі!».

На канцэрце таксама былі адзначаныя пераможцы ў трох намінацыях, якіх абіралі наведнікі Tuzin.fm. «Найлепшы кліп» – у гурта Re1ikt, «Найлепшы альбом» – у «Akute», а «Найлепшаю песняю» прызнаная «Будзь злой» ад гурта «Мама».Іншыя тэмы: у Гомлі праходзяць «Дні Бэтховэна». На фестывалі «Watch Docs» у Менску паказалі фільмы пра актуальныя праблемы з усяго свету.Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч