Героі «Гары Потэра» сустрэліся ў Віцебску


У горадзе прайшоў першы фестываль індустрыі забаваў «RudyCon».

Персанажы «Валадара пярсцёнкаў» і «Гэры Потэра», камп’ютарных гульняў і фантастычных фільмаў, коміксаў і анімэ сустрэліся ў віцебскай арт-прасторы VZAP. Тут прайшоў першы віцебскі фестываль індустрыі забаваў «RudyCon».

Сярод удзельнікаў і наведнікаў фестывалю былі не толькі жыхары Віцебску, але і госці з іншых гарадоў Беларусі ды Расеі.

Шырокая конкурсная праграма, выставы коміксаў, серыялаў, настольных і кампʼютарных гульняў, тэматычная фотазона і практычнае знаёмства з навінкамі свету забаваў – сумна не было нікому. Арганізатары ж спыняцца не збіраюцца і ўжо задумваюцца пра наступны фестываль.

«Пакуль тое, што мы бачым, нас моцна радуе, ёсць сэнс рабіць і налета на большай тэрыторыі», – задаволеная арганізатарка фестывалю Уладзіслава.

«Такія фестывалі ладзяцца ў Менску і Гомлі, галоўнае – пачаць, а далей ужо пойдзе», – упэўнены сябра журы на мянушку Спайдэр.

А расці фестывалю ёсць куды, гэта адзначалі і ўдзельнікі, і сябры журы.

Ірына Дарафейчук

Іншыя тэмы:

  • Трэці Целяханскі бічаўнік – свята пасёлку.
  • Канцэрт «Depeche Mode» у Менску адмянілі.
  • Выставачны праект «Купалы» дзеіць у філіяле Веткаўскага музею ў Гомлі.