ГараШ: упершыню незалежны фільм у шырокім пракаце


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNklRWTltSGlJYVUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Легендарны менскі раён Шабаны, стары гараж і простыя беларускія слесары. Пра жыццё моладзі з працоўнага ўскрайку сталіцы ў новым фільме Андрэя Курэйчыка.Трагікамедыя «ГараШ» – новая форма нацыянальнага кінематографу. Фільм быў створаны незалежна ад прадзюсараў ці дзяржаўных крыніцаў фінансавання. Гэта першы выпадак у гісторыі беларускага кіно, калі незалежны праект выходзіць у шырокі рэспубліканскі пракат.

Рэжысёр Андрэй Курэйчык распавёў: «Сістэма пракату ў Беларусі заточаная пад галівудскія блокбастары тыпу «Дэдпулу« і ўсялякага такога, пад расейскія фільмы. Пад беларускае кіно – шмат якія кінатэатры, шмат якія пракатчыкі баяцца, бо яны думаюць, што гэта нерэнтабельна. Даводзілася пераконваць, што на беларускія фільмы можа пайсці глядач».

Рэжысёр не памыліўся. На некаторыя сеансы ўсе квіткі былі раскуплены загадзя. Падчас урачыстага паказу ў кінатэатры «Масква» раз-пораз раздаваліся апладысменты, а пасля заканчэння фільму творчая група сарвала авацыі гледачоў.

Задаволеным застаўся задзейнічаны ў фільме музыка Аляксандр Кулінковіч: «Мне спадабалася. Было вельмі весела, дружна. Нічога падобнага ў беларускіх кінатэатрах не было, бадай, апошнія 20 год. Абсалютна дзіўна, што карціна ўвайшла ў пракат».

Паводле стваральнікаў фільма, «ГараШ» – кіно не толькі мастацкае, але і часткова дакументальнае. У ім шмат праўды, сучасных беларускіх рэаліяў. Праверыць гэта гледачы больш як 25 гарадоў краіны змогуць амаль да канца лютага.ІНШЫЯ ТЭМЫ: У Менску пачалася «Пластформа». Стрэчанне – на Палессі пачынаюць гукаць вясну. Кнігу Алеся Плоткі «Байсан» прачытаюць гарадзенцы.Валерыя Уласік, Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»