Гарачая вясна 1996 года: «Чарнобыльскі шлях» ды іншыя акцыі пратэсту (ч. 2)


Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці ды працаўнікоў у 1990-я гг. штораз робіцца «Чарнобыльскі шлях», які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989-га.

Яго мэта – прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Праз бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы шэсці ператварыліся ў акцыі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку – палітычны Чарнобыль. Услед за «Чарнобыльскім шляхам» адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996-га, – яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі – Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.

Фота на перадпраглядзе: vytoki.net