Белсат едзе Ганцавічы: чыпсавы завод і спатканне з міліцыяй. «Белсат едзе»


«Белсат» даехаў да Ганцавічаў – гораду, аточанага з усіх бакоў балотамі, схаванага настолькі, што нават Google не ведае, як сюды даехаць нармальнай асфальтавай дарогай ды вядзе гасцей грунтоўкамі. Але ці гэта істотна, калі едзеш у журавінавую сталіцу Беларусі?

«На жаль, эканамічная сітуацыя нашага гораду не дазваляе тут заставацца. Вельмі складана, няма працы, моладзі практычна немагчыма працаўладкавацца. Таму я вымушаная была з’ехаць у Менск», – распавядае нарадзінка Ганцавічаў.

Дарэчы, пра працу. Усім вядомы бульбяны прысмак чыпсы. Калісьці іх рабілі і ў гэтым месцы. Але, як бачым, зараз тут кашы не зварыш. А таму няма больш ніякіх ганцавіцкіх чыпсаў, а ёсць толькі гомельскія.

– Мне тут добра, нікуды не хачу. Я быў і ў Польшчы, і ў Літве быў, і ў Штатах быў. Мне нідзе не падабаецца. Мне лепш няма нідзе. Мне тут лепш за ўсё. Я тут адчуваю сябе як удома, ці ў лес, ці куды б я ні пайшоў. А ў іншых месцах я адчуваю сябе адзінока… – размаўляем з жыхаром Ганцавічаў.
– То бок тут Радзіма?
– Да…

Гарадоў, у якіх здымаў «Белсат едзе», налічыцца ўжо з дзясятак, паўсюль нас сустракалі з усмешкай на твары. Але Ганцавічы адзначыліся выключнай гасціннасцю. Мясцовая міліцыя затрымала нас у цэнтры гораду, прывезла ў пастарунак ды пратрымала паўтары гадзіны. Штопраўда, ні кавай, ні гарбатай не напаілі…

Працяг – у сюжэце.

Ігар Кулей, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары