Ганна Севярынец: Беларускі пратэст набыў непераможныя рысы

Што сталася з беларускім пратэстам? Дзе тое дно, якога не змогуць прабіць улады Беларусі? Чым беларускія паэты 1930-х блізкія нам сёння і чаму знаёмства з паэзіяй варта пачынаць з іхных твораў? А таксама як тэхнічна выглядаў пераход з расейскай на беларускую мову? Распавядае настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец.

Ганна Севярынец праславілася вершам пра Колю. Але, натуральна, у ейным творчым даробку, адзначаным літаратурнымі прэміямі, ёсць іншыя вершы. Падчас пратэстаў спадарыня Ганна была чальцом Каардынацыйнае рады, але даволі хутка пакінула яе, бо, на ейную думку, радзе не ставала рашучасці.

Як літаратуразнаўца спадарыня Ганна даследуе беларускую паэзію 1920-х і 1930-х гадоў. Ёй падаецца, што гэтая паэзія цяпер актуальная як ніколі. Гэта пацвердзілася падчас дваровых імпрэзаў восені 2020 года, дзе спадарыня Ганна апавядала пра паэтаў 1920-х і 1930-х гадоў.

«Самая тэма і героі, пра якіх я распавядаю, паэты 1920–1930-х гадоў, – гэта менавіта тое, што цяпер трэба, – мяркуе Ганна. – Яны менш складаныя, чым цяперашнія паэты. Яны, як гэта называецца, «паэты прамога выказвання»: што думаеш, тое і кажаш, ну, аздабляеш па-мастацку. Гэта дастаткова простая, але харызматычная паэзія. У якасці першага беларускага слова вершаванага, якое часцяком чуюць гэтыя людзі [на дваровай імпрэзе. – Заўв. «Белсат»], яна, безумоўна, заходзіць».

Чаму яна звярнулася да беларускае мовы? Як тэхнічна выглядаў пераход з расейскай на беларускую? Як успрынялі гэта дзеці? Ці дастаткова кніг на беларускай мове? У чым падабенства і адрозненне сітуацыі ў Беларусі ў 1930-я і 2020-я? Ці ёсць мяжа абсурднасці і сюррэалістычнасці паводзінаў улады Аляксандра Лукашэнкі? І галоўнае пытанне: ці здзьмуўся пратэст? Пра гэта пагаворым з Ганнаю Севярынец.

У граматычнай частцы распавядзем, чаму «бягуння» і «пявуння» пішуцца з дзвюма «н», а «красуня» і «прыгажуня» – з адной, а таксама чым «галІна» адрозніваецца ад «галінЫ».

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?