Ганна Канапацкая: Дэпутаты не бачаць пагрозы ў дамове аб Саюзнай дзяржаве

Кіраўнік беларускай інтэграцыйнай працоўнай групы міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой адмовіўся паказаць дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай прапановы Масквы аб развіцці інтэграцыі ў межах Саюзнае дзяржавы.

У чым жа сакрэтнасць гэтага дакументу, запытаемся ў самой дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай:

«Я за практычна 3 гады працы ў Палаце прадстаўнікоў ужо сутыкалася з той сітуацыяй, што адсутнасць напрацягу апошніх 20 гадоў рэальнага парламентарызму ў РБ сталася для некаторых чыноўнікаў прывычнаю. І для многіх, на жаль, слова дэпутат – проста пусты гук. Але Дзмітрый Крутой, на мой погляд, з маладой каманды чыноўнікаў, якія прыйшлі з новым мысленнем, з новай фармацыяй, прынамсі мне б хацелася так думаць… Таму я напісала яму гэтае пытанне, разумеючы, што незалежнасць Беларусі, яе суверэнітэт, з’яўляюцца каштоўнасцю не толькі для сённяшняй улады, але і для большай часткі беларускага грамадства, асабліва апазіцыйнай часткі грамадства. Гэта тое адзінае, што сёння можа абʼяднаць уладу і апазіцыю – вартасць беларускай незалежнасці. Таму такі адказ быў для мяне хутчэй нечаканым, чым чаканым…»

Працяг размовы – у сюжэце

belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу