Гарачы каментар Ганна Канапацкая: Адсутнасць выбараў засмучае нашую перамогу


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання пракаментавала сваё абранне і звярнулася з просьбай аб дапамозе да журналістаў.

«Магу сказаць, што гэтая адсутнасць выбараў і адсутнасць даверу выбарнікаў да выбараў засмучае ў тым ліку і нашую перамогу. Аднак, калі б былі шчырыя і адкрытыя выбары, мы б безумоўна на іх перамаглі.

Бо мы сваёй камандай адпрацавалі гэтую кампанію ад першага дня да апошняга. Я зладзіла вялікую колькасць пікетаў, правяла тысячы размоваў з выбарнікамі, я стала пазнавальнай асобай у акрузе. І мы зрабілі ўсё, каб гэтая перамога была рэальнай. Ёсць факты, якія кажуць пра тое, што выбары не былі шчырымі і былі сфальсіфікаваныя. Але мы працавалі на тое, каб гэтая перамога была магчымай», – заявіла Ганна Канапацкая ў «Гарачым каментары».

Чытайце таксама >>>> Пры дэпутатцы Алене Анісім мо не будзе пытанняў: Табе Амерыка плоціць за беларускую мову?

Таксама яна адказала на пытанне, як будзе працаваць у парламенце, 108 дэпутатаў якога – прызначэнцы ўладаў.

«Мы павінныя будзем працаваць так, каб голас нашай каманды з двух асобаў (разам з Аленай Анісім – «Белсат») гучаў гучней, чым галасы астатніх 108 асобаў. Мы звяртаемся ў тым ліку і да журналістаў: калі ласка, дапамажыце нам! Мы сабралі сёння прэс-канферэнцыю ды падзяліліся сваймі планамі і чаканнямі. Калі ласка, падтрымайце нас у будучыні, адзначайце нашую працу і прасоўвайце нашыя ідэі ў жыццё. Давайце будзем супрацоўнічаць», – адзначыла Ганна Канапацкая.

Глядзі таксама
Каментары