«Ганебны цырк у непрыгожых чорных касцюмах»: у Менску судзілі аператара «Белсату»


http://www.tvp.pl/player/video?id=

Суддзя Анастасія Папко аштрафавала нашага калегу Алеся Баразенку на 920 рублёў. А таксама пастанавіла канфіскаваць тэхніку.

Абвінавачанне паводле адміністратыўнага кодэксу датычыць нібыта парушэння аўтарскіх правоў пра выкарыстанне брэнду «Белсат».

Белякоў vs. «Белсат»: вайна за брэнд

Журналіст назваў сённяшні суд «ганебным цыркам у непрыгожых чорных касцюмах».

«Гэта не першы і не апошні працэс, калі ўлічваць сітуацыю ў нашай краіне», – мяркуе Алесь Баразенка ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».

«Хвалю рэпрэсіяў супраць “Белсату” можна патлумачыць ростам папулярнасці нашага тэлеканалу», – каментуе прысуд намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

Больш у відэаматэрыяле!

belsat.eu